Медыя-аўтобус “DeutschExpress” ў Барысаве


Сёння, пасля невялікага перапынку, медыя-аўтобус “DeutschExpress” наведаў Барысаў. Нашым маленькім чытачам больш за ўсё спадабаліся настольныя гульні, аб'ёмныя выданні любімых казак, якіх у гэты раз было шмат. Дарослыя знайшлі для сябе цікавыя кнігі па краіназнаўстве, гісторыі, мастацтве і інш.

Наступны раз бібліятэка на колах спынецца 19 траўня а 12 гадзіне каля будынку ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева». Чакаем Вас!

Комментарии