понедельник, 20 мая 2019 г.

Сустрэча з перакладчыцай Алесяй Башарымавай

Як выглядаюць тыя звяры, што жывуць унутры нас? Калі яны з'яўляюцца і што адчуваюць? Якраз пра гэта кніжка філасофскіх дзіцячых вершаў шведскага пісьменніка Ульфа Старка і ілюстратара Лінды Бундэстам. Унікальную магчымасць пазнаёміцца з перакладам гэтых твораў на беларускую мову атрымалі вучні 7 класа ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”. 18 мая яны наведалі цэнтральную бібліятэку, дзе адбылася сустрэча з перакладчыцай Алесяй Башарымавай. Дзеці змаглі пагартаць шведскае выданне кнігі, праглядзець анімаваныя ролікі, агучаныя самім Ульфам Старкам, і паслухаць, як гучаць гэтыя вершы па-беларуску.

Комментариев нет:

Отправить комментарий