Фальклорныя творы і сёння прыносяць шмат радасці дзецям і іх бацькам, а прынцыпы і нормы, народнай педагогікі, увасобленыя ў іх, актуальныя нават для сучаснага выхавання. Прапануем вашай увазе кнігу «Хадзі, сонейка, да нас…» = «太阳,到这里来 ...» = «Dear sun, please, come to us…».
У кнігу ўключаны калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі, лічылкі, якія ў мінулым былі шырока распаўсюджаны ў традыцыйнай беларускай сям’і, дзіцячым асяродку, вясковай супольнасці.
Дадаткова даецца пераклад тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы. Выданне багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі мастакоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.
Комментарии
Отправить комментарий