ДРЭВА МОВЫ
З дрэва мовы
Падаюць лісточкі
Крыж-накрыж, кружляюць,
Выпісваюць на зямлі ўзоры,
Кадзіруюць пасланні года.
Ватныя пласты
Мінулых гадоў
Дыстылююць старыя значэнні.
А сярод каранёў
Варушацца ў сне,
Мармычуць і прамаўляюць
Паўзабытыя словы.
А ўверсе,усе ў пупышках,
Канцы галінак думаюць
Пра значэнні для
Наступных гадоў.
Формы і памеру,
Дрэва кожны год
Няўлоўна іх змяняе.
Маленькае дзіва —
Гэтае дрэва мовы.


Комментарии
Отправить комментарий