Медыя-аўтобус «DeutschExpress» наведаў Барысаў


Сёння медыя-аўтобус адчыніў свае дзверы для жыхароў нашага горада. Найбольшую зацікаўленасць выявілі вучні сярэдніх школ, а таксама аматары нямецкай мовы і літаратуры. Варта адзначыць, што мастацкая нямецкамоўная літаратура карыстаецца вялікім поспехам у нашых чытачоў.

Наступны раз бібліятэка на колах спынецца 17 сакавіка а 12 гадзіне каля будынку ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева». Чакаем Вас! 

Комментарии